Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Адкрыты чэмпіянат раёна па міні-футболе стартаваў у спартыўнай зале ДЮСШ у нядзелю 02.02.2020г.

Дата: 3 февраля 2020 в 12:15, Обновлено 3 февраля 2020 в 12:24
Автор: Галыня Н. С.
323 просмотра

Спорт
Няхай пераможа наймацнейшы!
Адкрыты чэмпіянат раёна па міні-футболе стартаваў у спартыўнай зале ДЮСШ у нядзелю.
Першымі на полі сустрэліся каманды УКП ЖКГ “Бешанковіцкі камунальнік” і “Ахова – РАУС”. Спачатку футбалісты выпрабоўвалі сапернікаў, гульня ішла спакойна, можна нават сказаць, асцярожна (два таймы па 20 хвілін кожны). Першы тайм згулялі 1:2. У другім камунальнікі выраўнялі лік 2:2, а за тры хвіліны да канца гульні ў вароты сапернікаў трапіў яшчэ адзін мяч. Аднак прадстаўнікі праваахоўных органаў не разгубіліся, літаральна праз паўхвіліны лік зноў быў роўны – 3:3. Галы на працягу матча на рахунку Аляксандра Прыстаўкі, Мікіты Шведава, Вячаслава Скрыпкіна, Максіма Пушнёва і Віталя Бабаеда.
Другі матч – паміж камандамі “Лестар” (Чашнікі) і “Віртус” (Віцебск). Вось дзе разгарнулася самая сапраўдная бітва! Барацьба ішла не на жарты. Першы тайм завяршыўся 1:1, затое ў другім чашніцкія спартсмены проста-такі разграмілі віцебскі “Віртус” 8:2. Лепшымі бамбардзірамі першага тура чэмпіянату прызналі футбалістаў Ігара Маліноўскага і Мікіту Рудога з “Лестара”, кожны з іх – аўтар трох галоў. Аднак гэта толькі пачатак. Самыя гарачыя бітвы яшчэ наперадзе. Хто стане лепшым з лепшых, пакажуць паўтара месяцы барацьбы. У добры шлях і няхай пераможа наймацнейшы!
Марыя САНЬКО. Газета "ЗАРА".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.